ЛЮКСЭМБУРГ. Эўрапэйскі Зьвяз выдаткуе дадатковыя 200 мільёнаў Эўра на падрыхтоўку пяці балканскіх краінаў да ўступленьня ў Эўраззьвяз. Пастанова была прынятая ў часе сустрэчы міністраў замежных справаў Зьвязу ў Люксэббурзе. Дапамога будзе дадзеная пры ўмове, што краіны рэгіёну праявяць гатовасьць да рэформаў. Пакуль не ўсталяваныя тэрміны пачатку перамоваў пра прыняцьцё ў Эўразьвяз Сэрбіі і Чарнагорыі, Босьніі, Македоніі, Харватыі і Альбаніі.