Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:46 ]  Канфлікт паміж Тэгэранам і МАГАТЭ можа быць разьвязаны


ВЕНА. Прадстаўнік Ірану ў Міжнародным агэнстве атамнай энэргіі Алі Салехі лічыць, што канфлікт паміж Тэгэранам і МАГАТЭ можа быць разьвязаны. Сёньня ў Вене кіраўніцтва МАГАТЭ абмяркоўвала ядзерную праграму Йрану. Кіраўнік Агэнства Махамэд Эль Барадэі паведаміў, што Іран не паведаміў МАГАТЭ пра тое, якія менавіта працы вядуцца не ягоных ядзерных рэактарах. У той самы час, паводле Эль Барадэі, Тэгэран ужывае захады, каб зьмяніць сытуацыю. Мёньня Эўрапэйскі Зьвяз прыняў праект заявы з заклікам да Ірану падпісаць дадатковы пратакол, які дае права экспэртам МАГАТЭ неадкладна пачаць інспэкцыю ягоных ядзерных аб'ектаў. Іран цьвердзіць, што ягоная ядзерная праграма мае вылучна мірныя мэты.
XS
SM
MD
LG