Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:43 ]  Ізраіль ня пойдзе на часовае замірэньне з палестынскімі экстрэмістамі


ЕРУСАЛІМ. Ізраіль ня пойдзе на часовае замірэньне з палестынскімі экстрэмістамі, – сказаў сёньня ізраільскі міністар замежных справаў Сільван Шалом і падкрэсьліў, што мірнаму пагадненьню з палестынцамі павінен спадарожнічаць роспуск усіх радыкальных груповак. Тым часам безвынікова закончыліся перамовы пра замірэньне з Ізраілем, якія з прадстаўнікамі асноўных палестынскіх груповак правяла эгіпецкая дэлегацыя ў месьце Газа. “Хамас”, “Іслямскі джыхад” і іншыя радыкальныя групоўкі ізноў заявілі, што адмовяцца ад узброенай барацьбы толькі пасьля таго, як ізраільскае войска спыніць рэйды на палестынскія тэрыторыі. Апрача гэтага яны патрабуюць, каб Ізраіль спыніў апэрацыі зьнішчэньня іхных лідараў. Аднак прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон паўтарыў ізноў, што пакуль улады Палестынскай аўтаноміі ня спыняць тэрору – Ізраіль працягне кампанію ліквідацыі тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG