Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:19 ]  Іран ізноў адрынуў патрабаваньне МАГАТЭ


ТЭГЭРАН. Іран ізноў адрынуў патрабаваньне Міжнароднага агэгства атамнай энэргіі (МАГАТЭ) дапусьціць інспэктараў на свае ядзерныя аб'екты. Як заявіў прадстаўнік міністэрства замежных справаў Ірану, адмыслоўцы з МАГАТЭ не атрымаюць адпаведнага дазволу да таго часу, пакуль краіны, што падпісалі дамову пра нераспаўсюджаньне ядзернай зброі, не пададуць выразнага пляну дапамогі Ірану ва ўжываньні ядзернай тэхналёгіі ў мірных мэтах. Кіраўнік МАГАТЭ Махамэд Эль-Барадэі, у часе сёньняшняй нарады кіраўнікоў агэнства адзначыў, шт о Іран парушыў абавязкі, калі своечасова не паведаміў пра працу на ядзерных аб'ектах і некаторыя ядзерныя матэрыялы.
XS
SM
MD
LG