Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:47 ]  Прадстаўнікі Эўразьвязу і 28 краінаў падпісалі канвэнцыю пра барацьбу супраць тытуню

ЖЭНЭВА. У Жэнэве прадстаўнікі Эўразьвязу і 28 краінаў падпісалі канвэнцыю Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя пра барацьбу супраць тытуню. Чакаецца, што больш як 190 краінаў падпішуць дакумэнт на прыканцы чэрвеня. Канвэнцыя набывае моцу пасьля таго, як яе ўхваляць 40 краінаў. Пагадненьне робіць больш жорсткімі правілы рэклямы цыгарэтаў і прапаноўвае павялічыць акцызы на тытунёвыя вырабы – каб зрабіць іх менш дасяжнымі для падлеткаў.
XS
SM
MD
LG