ДЭЛІ. Сёньня ў сталіцы Індыі расейскі міністар замежных справаў Ігар Іваноў, пасьля перамоваў з афіцыйным прадстаўнікамі ўладаў, сказаў, што Расея і Індыя маюць намер павялічыць двухбаковае супрацоўніцтва. Нядаўныя супольныя ваенна-марскія манэўры, паводле Іванова, паказалі патэнцыял для магчымых інда-расейскіх ваенных сувязяў. Апрача гэтага, Расея зацікаўленая ў павелічэньні экспарту ваеннага абсталяваньня ў Індыю. Іваноў прыехаў у Дэлі з Іслямабаду, дзе ўчора ўхваліў намаганьні пакістанскіх уладаў у барацьбе супраць тэрарыстычных груповак.