Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:52 ]  Міністры краінаў АСЕАН абмяркоўваюць лёс лідара апазыцыі Бірмы


ПНОМ-ПЕНЬ. Лёс Аўн Су Чжы – лідара апазыцыі ў Бірме – асноўная тэма пнампеньскай сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў-сяброў АСЕАН. Асацыяцыя дзяржаваў Паўдзённа-Усходняй Азіі дамагаецца неадкладнага вызваленьня ляўрэата Нобілеўскай прэміі міру Аўн Су Чжы, якую больш як два тыдні таму, пад час сутычак прыхільнікаў апазыцыі з праўладавымі сіламі, затрымалі ваенныя ўлады. Бірманскія вайскоўцы заяўляюць, што затрывманая апынецца на волі, як толькі ў краіне будзе ўсталяваны парадак.
XS
SM
MD
LG