Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:49 ]  Украіна не плянуе адклікаць сваіх міратворцаў з Косава

КІЕЎ. Украіна не плянуе адклікаць сваіх міратворцаў з Косава. Пра гэта паведаміў сёньня кіраўнік парляманцкага камітэту у пытаньнях нацыянальнай бясьпекі і абароны Барыс Андрасюк. Ва ўкраінскім аддзеле служаць блізу 650 вайскоўцаў. Яны выконваюць задачы ў складзе польска-ўкраінскага баталёну, які зьяўляецца часткай дыслякаванай у Косаве шматнацыянальнай брыгады сідаў Кэйфор – “Ўсход”. Парлямэнтарый таксама заявіў, што Кіеў не атрымліваў афіцыйнай прапановы пра разгортваньне міратворцаў на тэрыторыі Палестынскай аўтаноміі, дзеля спрыяньня мірнаму разьвязаньню ізраільска-палестынскага канфлікту. На прыканцы мінулага тыдню міністар замежных справаў Украіны Анатолі Злэнко абвесьціў пра гатовасьць Кіеву разгледзіць пытаньне ўдзелу ўкраінскіх вайскоўцаў у зоне блізкаўсходнячга канфлікту, калі Рада бясьпекі ААН прыме адпаведную пастанову.
XS
SM
MD
LG