Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:39 ]  Малдове пагражае засуха

КІШАНЁЎ. Малдове пагражае засуха, у выніку якой можа загінуць бальшыня сельскагаспадарчых культураў. У выніку высокай тэмпэратуры ўжо пацярпела больш паловы пасеваў пшаніцы і іншых каласавых. Сады пакуль не пацярпелі. Сабраная глебай цягам зімы вільгаць яшчэ падтрымлівае жыцьцяздольнасьць цукровых буракоў і тытуню, але, клі дажджоў ня будзе і далей, гэтыя культуры таксама сур’ёзна пацерпяць заяўляе міністэрства сельскай гаспадаркі Малдовы. ВАРШАВА. Польшча гатовая ўвесьці бясплатныя візы для жыхароў Калінінградчыны. Пра гэта сёньня заявіў маршал сэнату Лонгін Пастусяк. Паводле ягоных словаў, гэта патрэбна на тое, каб візавы рэжым не адбіўся адмоўна на турызме й гандлёвых двухбаковых сувязях. Ён адзначыў, што перанос Польшчай тэрмінаў уводу візаў для расейцаў на 1 кастрычніка дапаможа ім “правесьці лета ў спакайнейшым рэжыме”. Нагадаю, што цяперашнюю пастанову ў справе візаў Расея разглядае як этапную, бо неабходную Польшчы для ейнага сяброўства ў Эўразьвязе.
XS
SM
MD
LG