ВАРШАВА. Колькасьць турыстаў, якія хочуць наведаць Польшчу імкліва падае. Сёньня, у часе інтэрвію, дырэктар польскага інстытуту турызму Кшыштаф Лапаціньскі паведаміў, што штогадовы спад на турыстычным рынку дасягае некалькіх дзясяткаў адсоткаў штогод. Адна з прычынаў – застой турыстычнага руху ва ўсёй Эўропе. Статыстыка паказвае, што адзін дзень у Польшчы замежнаму турысту каштуе прыблізна 29 даляраў. Найбольшыя выдаткі ў амэрыканцаў, канадыйцаў і японцаў. Але сярод турыстаў дамінуюць беларусы, немцы, украінцы і расейцы. Каля 20% замежнікаў прыяжджае ў Польшчу ў службовых мэтах. Нагадаю, што турыстычны бум у Польшчы быў у 1992-97 гадох, калі Варшава скасавала візы для краінаў Эўразьвязу.