БЕЛГРАД. У штаб-кватэры НАТО Сэрбія й Чарнагорыя сёньня будуць афіцыйна зьвяртацца з просьбай аб сяброўстве ў праграме НАТО “Партнэрства дзеля міру”. Паводле міністра абароны Боріса Тадзіча, далучэньне Сэрбіі й Чарнагорыі да праэктаў калектыўнай бясьпекі мае значэньне для ўмацаваньне міру на Балканах. Тадзіч адзначыў, што пасьля выгнаньня аўтарытарнага прэзыдэнта Слабадана Мілошавіча, новыя ўлады Сэрбіі й Чарнагорыі імкнуцца ўрэгуляваць дачыненьні з Эзразьвязам і НАТО, і назваў праграму “Партнэрства дзеля міру” ключавой мэтай зьнешняй палітыкі