Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:20 ]  2 мільёны афганцаў жывуць за мяжой


КАБУЛ. Чакаецца, што сёньня Іран і Афганістан падпішуць пагадненьне з агенствам уцекачоў Арганізацыі Абя’днаных Нацыяў з тым, каб паспрыяць дабраахвотнаму вяртаньню на радзіму афганскіх уцекачоў да 2005 году.Прадстаўніца агенства ўцекачоў ААН Макі Шынохара паведаміла. што пагадненьне прадугледжвае паступовае вяртаньне уцекачоў такім чынам, каб гэта вытрымала эканоміка Афганістану. Пагадненьне будзе падпісанае сёньня ў Тэгеране высокапастаўленымі ўрадоўцамі Афганістану й Ірану і прадстаўнікамі ААН. Летась ў Афганістан вярнуліся амаль 2 мільёны ўцекачоў пасьля таго, як ЗША разам з афганскімі сіламі скінулі ўрад талібаў напрканцы 2001 году. Многія з тых, хто вярнуліся, ня маюць працы й харчаваньня. Лічыцца, што каля 2 мільёнаў афганцаў яшчэ жывуць па-за межамі краіны.
XS
SM
MD
LG