Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:15 ]  Сёньня ў Інданэзіі судзяць кіраўніка іслямскай групоўкі, якога абвінавачваюць у арганізацыі тэракту ў Балі


БАЛІ. Сёньня перад судом у інданэзійскім горадзе Балі паўстане кіраўнік іслямскай групоўкі “ Джэмаа іслямія”, якога абвінавачваюць ў арганізацыі леташняго тэрарыстычнага акту у Балі, у выніку якога загінулі 202 чалавекі, у асноўным, замежныя турысты. Мяркуецца, што групоўка 43-гадовага Алі Гуфрона зьвязаная з тэрарыстычнай сеткай “Аль Кайда”. Сам Гуфрон раней ваяваў разам з Усамам бін Лядэнам у Афганістане. Яго абвінавачваюць у плянаваньні й размеркаваньні фондаў для тэрарыстычнага акту ў Балі.
XS
SM
MD
LG