Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:12 ]  Расейскі міністар замежных справаў абмяркуе з індыйскімі лідэрамі шляхі развязваньня пакістана-індыйскага канфлікту

НЬЮ-ДЭЛІ. Расейскі міністар замежных справаў Ігар Іваноў сёньня будзе абмяркоўваць з індыйскімі лідэрамі шляхі развязваньня пакістана-індыйскага канфлікту й праблемы тэрарызму. Учора ў Іслямабадзе міністар замежных справаў Расеі заявіў пра магчымасьць пасярэдніцкіх адносінаў паміж Пакістанам і Індыяй. Іваноў падкрэсьліў, што разьвязаньне пакістанска-індыйскага канфлікту вакол Кашміру можа быць толькі палітычным. Кіраўнік міністэрства замежных справаў вітаў намаганьні Іслямабаду ў барацьбе супраць тэрарызму й іслямскага экстрэмізму.
XS
SM
MD
LG