Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:10 ]  IШосты дзень антыўрадавых пратэстаў у Іране


ТЭГЕРАН. У іранскай сталіцы шосты дзень тысячы людзей бяруць удзел у антыўрадавых дэманстрацыях. Улады ўжываюць жорсткія захады супраць дэманстрантаў. Тэрыторыя Тэгеранскага ўнівэрсітэту акружаная паліцыяй і прыхільнікамі рэлігійных кансэрватараў. Іслямскія радыкалы зьбіваюць дэманстрантаў. Акцыі адбываюцца ня толькі ў іранскай сталіцы. Як паведамляе іранскае студэнцкае інфармацыйнае агенства, ва ўсходнім горадзе Машад ўчора адбылася масавая антыўрадавая дэманстрацыя. Асноўныя патрабаваньні – адстаўка прэзыдэнта Мохамэда Хатамі і правядзеньне палітычных рэформаў. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш станоўча ацаніў пратэсты ў Іране, адзначыўшы, што гэта пачатак пераменаў і станаўленьня свабоды ў Іране. ЗША называюць Іран часткай “восі зла”, і абвінавачваюць у распрацоўцы ядзернай зброі й падтрымцы тэрарызму. Іранскае міністэрства замежных справаў абвінаваціла ЗША ў “сканадальным умяшальніцтве ва ўнутраныя справы Ірану”, і зазначыла, што амэрыканскія прадстаўнікі перабольшылі значнасьць падзеяў у краіне. Больш за 250 іранскіх дысыдэнтаў учора ў адкрытым лісьце абвінавацілі ірацкіх рэлігійных лідэраў у тым, што яны паставілі сябе замест Бога.
XS
SM
MD
LG