Кіраўнік міжнароднага агэнства ў атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Мухамэд Эль-Барадэі у панядзелак абнародуе справаздачу пра ядзерную праграму Йрану. Чакаецца, што Эль-Барадэі абвінаваціць Іран у невыкананьні дамовы пра нераспаўсюджаньне ядзернай зброі. Ад Тэгэрану патрабуюць, каб ён забясьпечыў безумоўны допуск інспэктараў МАГАТЭ на свае атамныя аб’екты. Былы прэзывдэнт Ірану Акбар Хашымі Рафсанджані сёньня заявіў, што Тэгэран мае поўнае права ўжываць атамную энэргію.