Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:52 ]  Гэнэрал ЗША Рычард Маерс заявіў, што Садам Хусэйн, напэўна, жывы


БАГДАД. У Іраку войска Злучаных Штатаў працягвае апэрацыі пошуку ўзброеных груповак прыхільнікаў Садама Хусэйна. Як заявіў вайсковы прадстаўнік ЗША, сёньняшняя акцыя сканцэнтраваная на Багдадзе й раёнах на поўначы й захадзе ад сталіцы. Мінулае ночы войска, пры падтрымцы танкаў і гэлікоптпраў правяло апэрацыю ў месьце Фалуджа – адным з апірышчаў зрынутага дыктатара. Арыштаваныя некалькі чалавек. Старшыня аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў узброеных сілаў ЗША гэнэрал Рычард Маерс заявіў, што Садам Хусэйн, напэўна, жывы і менавіта ягоныя прыхільнікі зрабілі апошнія напады на войска Злучаных Штатаў.
XS
SM
MD
LG