Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:51 ]  Міністэрства замежных справаў Ірану абвінаваціла ЗША ў падтрымцы апазыцыі


ТЭГЭРАН. Міністэрства замежных справаў Ірану ізноў абвінаваціла ЗША ў падтрымцы прыхільнікаў апазыцыі, якія арганізавалі масавыя акцыі пратэсту ў Тэгэране. У заяве сказана, што Злучаныя Штаты ўмешваюцца ва ўнутраныя справы Йрану. Паводле афіцыйнага йранскага агэнства, у часе сутычак, якія працягваюцца ў раёне Тэгэранскага ўнівэрсытэту ўжо пяць дзён, параненыя 60 чалавек. Палова зь іх – паліцыянты. Акцыі пратэсту ідуць таксама прынмсі ў трох іншых местах Ірану. Дэманстранты выступаюць супраць засільля рэлігійных кансэрватараў у палітычным жыцьці краіны.
XS
SM
MD
LG