Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:50 ]  У Савудаўскай Арабіі 10 чалавек загінулі ў часе перастрэлкі


РЫЯД. У Савудаўскай Арабіі 10 чалавек загінулі ў часе перастрэлкі паміж сіламі бясьпекі й узброенай групай, якую падазраюць у тэрарызме. Сутычка адбылася мінулій ноччу ў месьце Мэка. Як паведамляе блізкая да ўладных колаў газэта “Аказ”, сярод забітых – пяць паліцыянтаў. Яшчэ пяцёра праваахоўнікаў параненыя. Арыштаваныя сем асобаў. Паводле паліцыі, група людзей на аўтамашыне адмовілася спыніцца на патрабаваньні паліцыі і пасьля пагоні схавалася ў будынку, які паліцыя ўзяла штурмам. У будынку знойдзена вялікая колькасьць зброі й выбуховых прыладаў. У часе сьледства адносна сэрыі тэрактаў ў сталіцы краіны Эр-Рыядзе 12 траўня, пад час якіх загінулі 34 чалавекі, савудаўскія ўлады арыштавалі блізу 30 асобаў.
XS
SM
MD
LG