ІСЛЯМАБАД. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў, які прыехаў з візытам у Іслямабад, заявіў пра магчымасьць пасярэдніцкіх адносінаў паміж Пакістанам і Індыяй. У часе выступу на прэсавай канфэрэнцыі ў Іслямабадзе пасьля перамоваў з пакістанскім кіраўніцтвам, Іваноў падкрэсьліў, што разьвязаньне пакістанска-індыйскага канфлікту вакол Кашміру можа быць толькі палітычным. Кіраўнік міністэрства замежных справаў вітаў намаганьні Іслямабаду ў барацьбе супраць тэрарызму й іслямскага экстрэмізму. Паездка Іванова – першы, цягам апошніх 10 гадоў візыт у Пакістан кіраўніка расейскага зьнешнепалітычнага ведамства.