БАГДАД. У Йраку войска Злучаных Штатаў працягвае апэрацыі пошуку ўзброеных груповак прыхільнікаў Садама Хусэйна. Як заявіў вайсковы прадстаўнік ЗША, сёньняшняя акцыя сканцэнтраваная на Багдадзе й раёнах на поўначы й захадзе ад сталіцы. Мінулае ночы войска, пры падтрымцы танкаў і гэлікоптпраў, захапіла некалькі прыхільнікаў былога дыктатара й сканфіскавала нелегальную зброю ў месьце Фалуджа – адным з апірышчаў зрынутага рэжыму. Ад часу заканчэньня вайны прыхільнікі Садама Хусэйна зьнішчылі каля 40-ка вайскоўцаў Злучаных Штатаў.