Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:08 ]  Да часу прыняцьця Чэхіі ў Эўразьвяз краіна павінна правесьці шмат рэформаў


ПРАГА. Прэм'ер-міністар Чэхіі Владзімір Шпідла назваў пасьпяховыя вынікі рэфэрэндуму ў справе прыняцьця Чэхіі ў Эўрапэйскі Зьвяз выдатнымі і дадаў, што сяброўства ў Эўразьвязе ёсьць гарантам міру і стабільнасьці, але да часу прыняцьця Чэхіі ў Эўразьвяз у траўні 2004 году, краіна яшчэ павінна правесьці шмат рэформаў. Паводле афіцыйных дадзеных больш як 77% выбаршчыкаў прагаласавалі за, пры удзеле больш як 55% ад агульнай колькасьці зарэгістраваных. Шпідла таксама зказаў, што станоўчы вынік галасаваньня дае магчымасьць палепшыць чэска-нямецкія адносіны і пашырыць агульныя праекты.
XS
SM
MD
LG