36* РЫЯД. У Савудаўскай Арабіі 10 чалавек загінулі ў часе перастрэлкі паміж сіламі бясьпекі й узброенай групай, якую падазраюць у тэрарызме. Як паведамляе блізкая да ўладных колаў газэта “Аказ”, сярод забітых – пяць паліцыянтаў. Арыштаваныя сем асобаў. Сутычка адбылася мінулій ноччу ў месьце Мэка. У часе сьледства адносна сэрыі тэрактаў ў сталіцы краіны Эр-Рыядзе 12 траўня, пад час якох загінулі 34 чалавекі, савудаўскія ўлады арыштавалі блізу 30 асобаў.