ПРАГА. Сёньня ў Чэхіі завяршыўся двухдзённы рэферэндум аб далучэньні да Эўразьвязу. Паводле канчатковых дадзеных у галасаваньні узялі ўдзел 55,2 адсоткі выбаршчыкаў, і 77, 3 адсоткі прагаласаваўшых выказаліся за далучэньне да Эўразьвязу. Чэскі прэм’ер-міністар Уладзімер Шпідла заявіў сёньня, што вынікі рэфэрэндуму сьведчаць пра тое, што людзі хочуць, каб Чэхія стала часткай аб’яднанай Эўропы. Чэхія – сёмая краіна з 10 краінаў-кандыдатаў у Эўразьвяз, у якой прайшлі рэферэндумы. Грамадзяне Вугоршчыны, Літвы, Мальты, Польшчы, Славакіі й Славеніі ўжо выказаліся за далучэньне да Эўразьвязу