Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:16 ]  Урад Украіны прымае надзвычайныя меры для ліквідацыі наступстваў сухмені


КІЕЎ. Урад Украіны прымае надзвычайныя меры для ліквідацыі наступстваў сухмені. У выніку самай моцнай за апошнія 10 гадоў сухмені з 8 мільёнаў гэктараў азімых засталося амаль тры с паловай мільёны гэктараў. Гэтая інфармацыя была агучаная сёньня на нарадзе ў прэм’ер-міністра Ўкраіны. У гаспадарках Данецкай, Запарожскай, Кіеўскай, Кіраваградзскай, Адэскай ды іншых вобласьцей Украіны загінула ад 60 да 90 адсоткаў засеяных плошчаў. Пацярпелыя гаспадаркі да 12 кастрычніка 2004 году павінны атрымаць ў шэрагу банкаў гэтак званы “крэдыт на насеньнне” пад 18 адсоткаў гадавых, зь якіх 15 адсоткаў кампэнсуе ўрад Украіны.
XS
SM
MD
LG