Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:14 ]  У Эстоніі адзначаюць гадавіну сталінскіх дэпартацыяў


ТАЛІН. У Эстоніі адзначаюць гадавіну сталінскіх дэпартацыяў. У памяць пра ахвяры па ўсёй краіне вывесілі жалобныя сьцягі, адбываюцца набажэнствы й жалобныя мітынгі. 62 гады таму ў гэты дзень больш за 10 тысячаў жыхараў Эстоніі былі гвалтоўным чынам вывезеныя ў атдаленыя раёны на поўначы Расеі й у Сібір. Напярэдадні сёньняшняй даты з сумеснай заявай выступілі прэзыдэнт Эстоніі, сьпікер парляманту і прэм’ер-міністар краіны. “Такія злачынствы, адзначылі яны, ня маюць тэрміну даўніны і ня могуць быць забытыя. Паводле эстонскіх гісторыкаў, ад 1940 па 1988 годы ад камуністычных рэпрэсіяў у Эстоніі пацярпелі больш за чвэрць мільёна чалавек. У гэтую колькасьць эстонскія экспэрты ўключаюць ня толькі тых, хто быў дэпартаваны ці загінуў у часе Другой Усясьветнай вайны, але й больш за 100 тысячаў эстонцаў, якія эмігравалі на Захад у часе гітлераўскай акупацыі.
XS
SM
MD
LG