РЫЯД. У Савудаўскай Арабіі затрыманыя пяць чалавек, якіх падазраюць у датычнасьці да самагубчых тэрарыстычных актаў у Рыядзе мінулым месяцам, у выніку якіх загінулі 34 чалавекі й больш за 100 чалавек былі параненыя. Як паведамляе мясцовай прэсе міністар унутраных справаў краіны, арышты адбыліся ў чацьвер і пятніцу. Усяго пасьля тэракту затрыманыя 30 чалавек. Міністар ўнутраных справаў Савудаўскай Арабіі лічыць, што адказнасьць за выбухі нясе тэрарыстычная арганізацыя “Аль-Кайда”.