Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:06 ]  Сёньня ў Ганконгу адзін чалавек сканаў ад САРС


ГАНКОНГ. Улады Гонконгу сёньня паведамляюць пра адну сьмерць ад атыповай пнэўманіі, тры дні запар тут не было зарэгістравана ніводнага выпадку захворваньня на САРС. Усяго ў Ганконгу ад САРС сканалі 294 чалавекі, а вірусам атыповай пнэўманіі былі інфікаваныя 1755 чалавек. Прадстаўнікі Усясьветай арганізацыі аховы здароўя гавораць, што калі ў Ганконгу цягам 20 дзён ня будзе ніводнага новага выпадку захворваньня, то яго можна будзе выключыць са сьпісу рэгіёнаў, дзе шырыцца эпідэмія САРС. Учора Усясьветная арганізацыя аховы здароўя зьняла забарону на падарожжа ў большасьць правінцыяў Кітаю. Аднак дагэтуль не рэкамэндуецца наведваць Пэкін і Тайвань. У сьвеце ад САРС сканалі амаль 800 чалавек.
XS
SM
MD
LG