ЛЕ БУРЖЭ. Французскі прэзыдэнт Жак Шырак сёньня адкрыў 45-ы міжнародны авіясалён. Колькасьць удзельнікаў міжнароднага авіяшоў значана скарацілася пасьля тэрарыстычных актаў 11 верасьня й з прычыны крызісу на камерцыйным рынку авіяцыі. ЗША выстаўляюць на 20 адстоткаў меней экспанатаў, чым у мінулыя гады з прычыны напружаных палітычных дачыненьняў з Францыяй, выкліканых вайной у Іраку. На авіясалёне будзе прадстаўлена каля 200 самалётаў, 52 зь іх праляцяць над Ле Буржэ. Сёньня на авіяшоў ляйнэр “Канкорд” авіакампаніі “Эр Франс” зробіць развітальны палёт і зойме месца ў музэі лётніцтва ў Ле Буржэ. Гэтыя самалёты спынілі палёты прыканцы траўня з прычыны нерэнтабельнасьці. Чакаецца, што авіяшоў наведаюць каля 400 000 чалавек.