ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія войскі сёньня наладзілі рэйд ў лягеры ўцекачоў ў Тулькарме, а гэтаксама ўвялі больш жорсткія абмежаваньні ў паласе Газа. Быў затрыманы палестынскі ваяўнік, а гэтаксама знойдзеныя выбуховыя прыстасаваньні для тэрактаў. Як паведамляе ізраільскае радыё, сёньня адбудзецца сустрэча кіраўніка службы бясьпекі Палестыны з прадстаўнікамі ізраільскага міністэрства абароны. Яны будуць абмяркоўваць магчымасьць часткова вывесьці ізраільскія войскі з палестынскіх тэрыторыяў. Паведамляецца, што на перамовах ізраільскі генерал Амос Гілад папросіць кіраўніка палестынскай службы бясьпекі Мохамада Дахмана прадставіць дэтальны плян барацьбы з іслямскімі ваяўнікамі, якія нападаюць на ізраільцаў. Ісляміскія групоўкі “Хамас” і “Іслямскі джыгад” адмовіліся ад перамір’я. Сёньня на Блізкі Ўсход прыбывае адмысловы пасланьнік ЗША Джон Вульф, які працягвае пасярэдніцкія намаганьні ў рэалізацыі міжнароднага пляну развязваньня блізкаўсходняга канфлікту “дарожная мапа”.