Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:42 ]  У Грузіі павялічылася колькасьць крымінальных злачынстваў


ТБІЛІСІ. У Грузіі павялічваецца колькасьць цяжкіх крымінальных злачынстваў. Як паведаміў міністар унутраных справаў Грузіі Коба Нарчемашвілі, у 2002 годзе ў параўнаньні з 2001 годам, іх колькасьць павялічылася на 25 адстоткаў, і гэтая тэндэнцыя працягваецца й сёлета. Паводле міністра, крымінальныя групоўкі добра ўзбраеныя. Прадстаўнікі грузінскіх спецслужбаў сьцьвярджаюць, што ім вядома пра тое, хто скраў летась брытанскага банкіра Пітэра Шоў, і зараз прадпрымаюць захады, каб затрымаць гэтых асобаў. Учора Генеральны сакратар ААН Кофі Анан і сьпікер грузінскага парляманту Ніно Бурджнадзэ абмяркоўвалі неабходнасьць барацьбы са злачыннымі групоўкамі. Мінулым тыднем былі вызваленыя тры назіральнікі ААН і іх грузінскі перакладчык, якія былі выкрадзеныя раней ў Кадарскай цясьніне.
XS
SM
MD
LG