БАГДАД. Сёньня заканчваецца тэрмін, калі іракцы могуць дабраахвотна здаць зброю ў адпаведасьці з амністыяй, абвешчанай амэрыкана-брытанскай адміністрацыяй. Паводле амэрыканскага камандваньня, пакуль жыхары Іраку здалі 150 супрацьтанкавых рэактыўных гранатамётаў, 11 адзінак зэнітнай зброі й сотні карабінаў. Амэрыканскае камандваньне лічыць, што ў іракцаў засталося яшчэ шмат зброі. Учора ўвечары амэрыканскія вайскоўцы застрэлілі аднаго заключонага й паранілі сямёх, калі тыя паспрабавалі зьбегчы з вязьніцы Абул—Гарыб у Багдадзе. Вязьні напалі на ахоўнікаў, і тыя адкрылі агонь ў адказ. Адзін ахоўнік быў паранены. Тым часам сілы кааліцыі падлічваюць страты, нанесеныя ў выніку нападаў і тэрактаў апошніх некалькіх дзён. За тры дні былі забітыя прынамсі 100 прыхільнікаў Садама Хусэйна ў розных рэгіёнах Іраку.