БАКУ Парлямэнт Азэрбайджану сёньня адобрыў склад Цэнтральнай Выбарчай Камiсii напярэдаднi прэзiдэнцкiх выбараў у кастрычнiку сёлета. У складзе камiсii – 6 сябраў прэзiдэнцкай партыi i яшчэ 9 сябраў – з iншых парлямэнцкiх партыяў. Прэзiдэнт Азэрбайджану Гэйдар Алiеў, якому зараз 80, абвесьцiў, што будзе падаваць сваю кандыдатуру на новых прэзiдэнцкiх выбарах.