ВАШЫНГТОН Дзяржаўны Дэпартамэнт ЗША паведамiў, што Дзяржаўны Сакратар ЗША Колiн Паўэл зьвярнуўся да Сырыi сёньня з заклiкам далучыцца да змаганьня супроць тэрарызму на Блiзкiм Усходзе. Дзяржаўны Дэпартамэнт ЗША лiчыць Сырыю у лiку краiнаў, якiя падтрымлiваюць тэрарызм, -- у Дамаску, як мяркуецца, ёсьць офiсы Хамазу i iншых палестынскiх вайсковых групаў. З гэткiмi ж заклiкамi Дзяржаўны Сакратар ЗША ўчора зьвярнуўся да мiнiстраў замежных справаў Эгiпту, Ярданii i Саўдаўскай Арабii.