Прэм’ер-мiнiстар Бэльгii заявiў на прэсавай канфэрэнцыi сёньня, што няма патрэбы зьмяняць Унiверсальны закон адказнасьцi. Гэты закон 1993 г. дазваляе бэльгійскім судам прыцягваць да адказнасьці замежных грамадзянаў за вайсковыя злачынствы, незалежна ад таго, дзе яны зьдзесьненыя. Генеральны сакратар НАТО Джордж Робертсан сёньня падтрымаў пазыцыю ЗША, --патрабаваньне зьменаў ў гэты закон.
Кіраўнік Пэнтагону Дональд Рамсфэльд заявiў, што, калі закон ня будзе зьменены, то ЗША маюць намер спыніць фінансаваньне штаб-кватэры НАТО ў Брусэлі.
Міністар замежных справаў Бэльгіі Луі Мішэль гаворыць, што няма ніякай патрэбы мяняць закон, таму што у ім ужо адбыліся зьмены, якія выключаюць разгляд палітычна матываваных зыскаў. Бэльгійскі суд меў права прыцягваць да адказнасьці замежных грамадзянаў, вінаватых у ваенных злачынствах. Зараз такія справы будуць перадавацца ў суды тых краінаў, чыімі грамадзянамі з’яўляюцца абвінавачваемыя.