Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:51 ]  Пашкоджаны нафтаправод на поўдні Іраку


БАГДАД Сёньня ў выніку выбуху быў пашкоджаны і загарэўся нафтаправод на поўдні Іраку. Гэта iрацкая лiнiя асноўнага нафтаправоду на экспарт нафты, якi злучае Ірак i Турцыю. Афiцыйныя прадстаўнiкi амэраканскага войска паведамiлi, што амэрыканскiя i iрацкiя iнжэнэры дасьледуюць пашкоджаньнi на лiнii Кiркук-Цэйхэн (Kirkuk-Ceyhan). Нiякiх прызнакаў сабатажу пакуль ня выяўлена. Афiцыйныя прадстаўнiкi Турэччыны раней выказалi меркаваньне пра магчымы напад на нафтаправод. Учора Ірак вызначыў першую пасьля вайны партыю экспарту нафты – каля 10 млн барэлеў нафiы, якiя мелiся у сховiшчах. Узнаўленьне сталага патоку нафты па гэтым нафтаправодзе плянавалася на канец гэтага месяцу.
XS
SM
MD
LG