АСТАНА. Парлямант Казахстану бальшынёй галасоў ўхваліў прызначэньне Даніяла Ахметава на пасаду прэм’ер-міністра краіны. Ягоную кандыдатуру прапанаваў прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў. Раней Ахметаў быў кіраўніком Паўладарскай вобласьці.
Былі прэм’ер-міністар Імангалі Тасмагамбетаў падаў у адстаўку два дні таму з прычыны разнагаласьяў з парлямантам ў пытаньнях зямельнай рэформы і вотуму недаверу ўраду.