Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:32 ]  У Іраку забіты каля 100 прыхільнікаў Садама Хусэйна


БАГДАД. Амэрыканскае камандваньне паведамляе пра прынамсі 100 забітых узброеных прыхільнікаў Садама Хусэйна ў розных раёнах Іраку за апошнія два дні. У горадзе Балад на поўдні ад Багдаду сёньня быў абстраляны танкавы патруль. Амэрыканцы распачалі агонь ў адказ – у выніку забітыя прынамсі 27 нападнікаў. Прыхільнікі Садама Хусэйна спрабуюць дэстабілізаваць сытуацыю ў Іраку. Штодня ў Іраку адбываюцца напады і тэракты. Сёньня ў выніку выбуху быў пашкоджаны і загарэўся нафтаправод на поўні Іраку. Паводле кіраўніка часовай амэрыкана-брытанскай адміністрацыі Пола Брэмера, у супраціве бяруць удзел сябры партыі БААС і былыя вайскоўцы Рэспубліканскай гвардыі. На гэтым тыдні ў паўночным Іраку былі затрымана 74 чалавекі, якіх падазраюць ў спачуваньні тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Каіда”. Учора амэрыканскія баявыя самалёты нанесьлі ўдар па базе тэрарыстаў ў цэнтральным Іраку. Загінулі 70 чалавек.
XS
SM
MD
LG