ТЭГЕРАН. У Тэгеране сёньня працягваліся сутыкненьні паміж паліцыяй і ўдзельнікамі антыўрадавых дэманстрацыяў. Дэманстранты, у асноўным студэнты, патрабуюць нэйтралізаваць уплыў рэлігійных кансэрватараў на палітычнае жыцьцё Ірану й распачаць рэформы. Паведамляецца пра дзесяткі параненых і аршытаваных. Мясцовыя жыхары назіралі за тым, што адбываецца, некаторыя людзі падхоплівалі лёзунгі ўдзельнікаў пратэстаў. Былі іранскі прэзыдэнт Ірану заявіў, што студэнтаў падбіваюць да пратэстаў Злучаныя Штаты.