Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:38 ]  Гішпанія возьме ўдзел у міратворчай місіі ў Іраку ў складзе польскага сэктару


БРУСЭЛЬ. Гішпанія пагадзілася ўзяць удзел у міратворчай місіі ў Іраку ў складзе польскага сэктару. Пра гэта паведаміў міністар абароны Гішпаніі Федэріка Трыла ў Брусэлі ў часе сустрэчы міністраў-краінаў НАТО. Мяркуецца, што гішпанская брыгада, да якой далучацца й вайскоўцы краінаў Цэнтральнай Амэрыцы, накіруецца ў Ірак ў верасьні. Міністар абароны Польшчы Ежы Шмайдзінскі паведаміў, што ўжо прынятае рашэньне аб сумесным кіраваньні сэктарам, у склад якога войдуць гэтаксама й украінскія вайскоўцы. Асноўную ролю будзе адыгрываць Польшча, а Гішпанія будзе яе намесьнікам. Паводле міністра абароны Гішпаніі, у будучыні магчымы пераход да пачарговага шасьцімесячнага кіраваньня.
XS
SM
MD
LG