Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:36 ]  Чэхія фармуе падраздзяленьне супрацьхімічнай абароны для сілаў быстрага рэагаваньня НАТО


ПРАГА. Чэхія фармуе падраздзяленьне супрацьхімічнай абароны для сілаў быстрага рэагаваньня НАТО. Як паведаміў сёньня журналістам міністар абароны Чэхіі Міраслаў Кастэлка, гэта будзе першае такое падраздзяленьне ў элітных войсках Паўночнаатлянтычнага альянсу. У яго войдуць чэскія вайскоўцы-прафэсіяналы, якія лічацца лепшымі адмыслоўцамі ў барацьбе з хімічнай і бактэрыялягічнай зброяй. Чакаецца ўдзел сержантаў і афіцэраў з другіх дзяржаваў сябраў НАТО.
XS
SM
MD
LG