Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:49 ]  Дэмантаж старых расейскіх субмарынаў часова замарожаны


ОСЛА. Расея часова замарозіла дамову з Нарвэгіяй пра дэмантаж састарэлых расейскіх ядзерных субмарынаў. Як паведаміў прадстаўнік нарвэскага міністэрства замежных справаў Кім Траавік, Расея адмаўляецца падпісаць дакумэнт праз рознагалосьсі ў пытаньні радыёактыўных адкідаў. За дэмантаж расейскіх субмарынаў плоціць нарвэскі бок. Аднак нарвэжцы адмаўляюцца аплочваць выдаткі ў ліквідацыі радыёактыўных адкідаў, паколькі гэта не было прадугледжана пагадненьнем. Сёлета Нарвэгія заплаціла 18 мільёнаў даляраў за ачыстку Кольскай паўвыспы, дзе знаходзяцца дзясяткі старых атамных субмарынаў.
XS
SM
MD
LG