Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:09 ]  Сустрэча міністраў абароны краінаў НАТО ў Брусэлі


БРУСЭЛЬ. У Брусэлі адбываецца сустрэча міністраў абароны 19 краінаў НАТО. Міністры прыйшлі да высновы, што патрэбнае рэфармаваньне структуры Паўночнаатлянтычнага альянсу дзеля больш эфектыўнай барацьбы з тэрарызмам. На сустрэчы міністраў абароны было прынятае рашэньне пакінуць аператыўнае кіраваньне ўсімі сіламі НАТО штабу аб’яднанага камандваньня ў Эўропе, які месьціцца на поўдні Бэльгіі. Штаб камандваньня атлянтычнымі аб’яднанымі сіламі ў амэрыкаснкім штаце Вірджынія будзе адказваць за ваенную мадэрнізацыю. Міністар абароны Нямеччыны Петэр Штрук заявіў, што у сьвеце больш не вядзецца вайны ў трыдыцыйным разуменьні, зараз ідзе гаворка пра тэрарыстычныя пагрозы.
XS
SM
MD
LG