Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:07 ]  Экспэрты Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя лічаць, што Кітай павінен прыкласьці максімум намаганьняў, каб не дапусьціць новага выбуху атыповай пнэўманіі


ПЭКІН. Экспэрты Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя лічаць, што Кітай павінен прыкласьці максімум намаганьняў, каб не дапусьціць новага выбуху эпідэміі атыповай пнэўманіі. У Кітаі, паводле экспэртаў арганізацыі, адсутнічае эфэктыўная сыстэма сваечасовага інфармаваньня аб захворваньні й адсочваньня шляхоў інфікаваньня. Мінулым тыднем Усясьветная Арганізацыя аховы здароўя адмяніла забарону на падарожжа ў пяць кітайскіх правінцыяў для турыстаў, аднак Пэкін, дзе эпідэмія яшчэ шырыцца, па-ранейшаму застаецца пад забаронай.
XS
SM
MD
LG