Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:49 ]  У Іране працягваюцца дэманстрацыі пратэсту

ТЭГЕРАН. Другі дзень запар у Тэгеране адбываюцца масавыя акцыі пратэсту супраць кансэрватыўнага іслямскага кіраваньня ў Іране. Вярхоўны лідэр краіны аятала Алі Хаменеі абвінаваціў ЗША ў інспірацыі пратэстаў. Ён заявіў, што Іран бязлітасна пакарае агентаў, якія стаяць за акцыямі пратэсту. Удзельнікі студэнцкіх дэманстрацыяў выказваюцца супраць улады рэлігійных кансэрватараў і патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Мохамада Хатамі, які, паводле іх, ня здольны ажыццявіць абяцаныя рэформы. Сёньняшняя дэманстрацыя пратэсту была з большага мірная, ніхто з удзельнікаў ня быў арыштаваны. Прыканцы мінулага тыдню Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл зьвярнуўся да іранцаў, каб тыя паспрабавалі націснуць на сваіх палітычных і рэлігійных лідэраў з тым, каб яны спынілі распрацоўку ядзернай зброі і не падтрымлівалі, як мяркуецца, тэрарыстаў. Учора ў Тэгеране былі затрыманыя 80 удзельнікаў дэманстрацый пратэсту.
XS
SM
MD
LG