БРУСЭЛЬ. Кіраўнік гуманітарнага адзелу Эўразьвязу Паўл Нілсан сёньня заявіў, што Расея па-ранейшаму ня хоча заўважаць праблемаў, зь якімі сутыкаюцца гуманітарныя арганізацыі, якія дапамагаюць Чачэніі. Ён выказаў шкадаваньне, што гэтае пытаньне не ўздымалася ў часе саміту Расея-Эўразьвяз у Санкт-Пецярбургу. Старшыня Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа Якаб Келенбэргэр адзначыў, што Чачэнія застаецца адным з прыярытэтаў гэтай арганізацыі – уключна з Іракам, Блізкім Усходам і Афрыкай