БАГДАД. У заходняй частцы Іраку сёньня быў зьбіты амэрыканскі гелікоптэр “Апачы”. Экіпаж не пацярпеў. Амэрыканскае камандваньне паведамляе, што гелікоптэр быў зьбіты варожым ўдарам. Гэтаксама паведамляецца пра тое, што на захадзе Іраку разбіўся амэрыканскі зьнішчальнік F-16, пілёт здолеў катапультавацца і не пацярпеў. Прычыны здарэньня дасьледуюцца. Як паведамляе амэрыканскае камандваньне, баявыя самалёты ЗША сёньня збамбавалі базу тэрарыстаў ў 150 кілямэтрах на поўначы ад Багдаду. 4 тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў пры падтрымцы авіацыі вядуць актыўны пошук прыхільнікаў Садама Хусэйна ў раёне ракі Тігр. У часе апэрацыі былі затрыманыя каля 400 іракцаў