ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сёньня меў тэлефонныя гутаркі з міністрам замежных справаў Ізраілю Сільванам Шаломам і кіраўніком МЗС Ярданіі Марванам аль-Муашэрам. Паўэл гаварыў пра тое, што блізкаўсходні мірны працэс павінен працягвацца, нядзедзячы на апошнія сутыкненьні ў рэгіёне. Дзяржсакратар ЗША заявіў рэпарцёрам, што ЗША будуць зьвяртацца па падтрымку да арабскіх краінаў, каб спыніць гвалт у Ізраіле й Палестынскае аўтаноміі. Сёньня ў Лёндане міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро заклікаў да ўвядзеньня адпаведных санкцыяў да прыхільнікаў тэрарыстаў.