ЕРУСАЛІМ. Міністар замежных справаў Ізраіля Сільван Шалом заявіў, што, калі тэрарыстычныя напады на ізраільцаў ня будуць спыненыя, ніякіх мірных перамоваў з палестынцамі ня будзе. Ізраіль абвесьціў бязлітасную вайну палестынскай групоўцы Хамас, якая ўзяла на сябе адказнасьць за ўчорашні самагубчы тэракт у Ерусаліме. Як паведамляе ізраільскае радыё, на нарадзе міністра абароны Ізраіля з вайсковым камандваньнем краіны прынятае рашэньне аб жорскіх захадах у дачыненьні да Хамасу. Маецца на ўвазе нэйтралізацыя ўсіх сябраў групоўкі ад шэрагоўцаў да лідэра Шэйха Ахмада Ясіна.