ПАЛАСА ГАЗА. Прынамсі 7 палестынцаў былі забітыя, і 30 – параненыя сёньня ў выніку ракетнага ўдару з ізраільскага гелікоптэра. Удар быў нанесены па аўтамабілю, дзе, як меркавалася, ехалі актывісты групоўкі Хамас. Сярод забітых -- адзін з лідэраў групоўкі Ясер Таха, яго жонка і два дзіцяці. За апошнія 24 чадзіны гэта трэцяе атакаваньне ізраільцаў пасьля ўчорашняга самагубчага тэракту ў Ерусаліме, у выніку ягога загінулі 16 чалавек. Ізраіль папярэдзіў усіх замежнікаў пакінуць краіну з прычынаў бясьпекі. Кіраўніцтва Хамас пагражае новым тэрактамі на тэрыторыі Ізраілю.